Общество > Нам пишут

1217

Пішуць жыхары Рэчыцкага раёна. Пра каханне

 +

Дзяўчына з дарожнай сумкай увайшла ў аўтобус і села на свабоднае месца каля вакна. Насупраць сядзеў малады чалавек і аб нечым засяроджана думаў. Раз-пораз абводзіў уважлівым позіркам пасажыраў, якія смяяліся, паміж сабою гаманілі. Звярнуў увагу на суседку, на твары якой блукала мімалётная ўсмешка.

Чаму радуецца гэтае дзяўчо? Прыгожыя русыя валасы хваляй спадалі на плечы. Блакітныя вочы зіхацелі, нейкае загадкавае святло лілося з іх. Яна аб нечым задумалася. Затым узяла тэлефон і штосьці стала чытаць. Неўзаметку з кішэні выпалі ключы на сядзенне. Дзяўчо гэтага не заўважыла. Неўзабаве аўтобус зрабіў прыпынак. Пасажыры сталі выходзіць, за імі следам выпырхнула і яна. Юнак заўважыў ключы, схапіў іх і выскачыў за незнаёмкай.

– Дзяўчыначка, пачакайце! Вы згубілі ключы! – крыкнуў хлопец.

Яна спынілася і, убачыўшы сваю страту, узрадавалася і стала дзякаваць. Слова за словам, адбылося знаёмства. О цуд! Іх абодвух звалі аднолькава – Валянціна і Валянцін. – Гэта Божае прадказанне! Сёння Дзень святога Валянціна. І мы сустрэліся. Відаць, нам суджана быць разам, – прамовіў юнак.

Валянціна ціхенька рассмяялася. Ёй таксама гэты малады чалавек быў цікавы, нейкая прыцягальнасць была ў яго абліччы. У наваколлі было сцюдзёна, але ў маладых людзей сэрцы біліся ва ўнісон. Ім было прыемна праводзіць разам свабодны час. Да іх прыйшло каханне. Так дайшло і да вяселля, якое адбылося на наступны год у Дзень святога Валянціна. Сям’я атрымалася добрая. Узаемнае каханне і пяшчота панавалі ў іх жыцці, а дзень закаханых стаў іх сямейным святам.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity